Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Дом на Захар'еўскай"

  • 02.08.2018

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом–музей I з'езда РСДРП" з 2 па 12 жніўня 2018 года будзе праходзіць выстава "Дом на Захар'еўскай".

У сакавіку 2018 года музей адзначыў 95–годдзе з дня свайго адкрыцця, а таксама 120–годзе з моманту правядзення I з'езда РСДРП. На працягу многіх гадоў Дом–музей з'яўляецца адным з самых знакавых турыстычных аб'ектаў г. Мінска.

За гады існавання музея яго наведалі шматлікія дэлегацыі і палітычныя дзеячы розных краін свету, сярод якіх кубінскі лідэр Фідэль Кастра, Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Кампартыі Югаславіі Іосіф Броз Ціта і многія іншыя, пакінуўшы свае ўражанні ў гасцявых кнігах.

Апроч іншага, Дом–музей адлюстраваны на фотаздымках, выкананых прафесійнымі фатографамі і простымі турыстамі. Пра яго пісалі артыкулы журналісты розных газет, пра яго гісторыю друкаваліся кнігі і брашуры, выдаваліся паштоўкі і г.д.

Дом на Захар'еўскай вуліцы (зараз – праспект Незалежнасці) стаў не толькі месцам правядзення эпахальнай падзеі ў жыцці Мінска, але і турыстычным сімвалам горада.

Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з фотаздымкамі, якія захавалі гістарычныя моманты з жыцця Дома–музея, кнігамі, перыядычнымі выданнямі і іншымі матэрыяламі, якія маюць дачыненне да яго гісторыі.

Чакаем Вас на выставе "Дом на Захар'еўскай"!

Дом–музей I з'езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п–т Незалежнасці, 31А

Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных

Тэл. для даведак: 290–68–47

www.domusmuseum.histmuseum.by

www.facebook.com/domusmuseum

www.vk.com/domusmuseum