9 жніўня а 17–й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь у межах Года малой радзімы адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы «Шляхамі стагоддзяў». Экспазіцыя складаецца з выпускных работ вучняў Слуцкай дзіцячай мастацкай школы, на якіх адлюстраваны архітэктурныя помнікі Беларусі: сядзібы, палацы, цэрквы і інш. Крыніцай натхнення для маладых мастакоў сталі фотаматэрыялы аўтарскага праекта беларускага мастака і дызайнера Уладзіміра Цвіркі.
Беларусь – дзіўная краіна з мноствам архітэктурных помнікаў, якія часта нават у занядбаным стане захоўваюць сваю прыгажосць і веліч.
Адкрываць для сябе новыя месцы неабсяжнай Радзімы для мастака–дызайнера і рэстаўратара Уладзіміра Цвіркі – адно з любімых заняткаў. Ён аб'ездзіў практычна ўсю сінявокую, сфатаграфаваў амаль усе гістарычныя помнікі і зразумеў, што іх абавязкова павінны ўбачыць не толькі беларусы, але і замежныя госці. Да прыкладу, вёска Смаляны на Віцебшчыне, што ўяўляе з сябе «музей» маляўнічых руін Смалянскага замка, касцёла Панны Марыі, царквы Святога Алексія.
Кожны з вучняў Слуцкай дзіцячай мастацкай школы абраў для сябе асобны гістарычны аб'ект і “адрадзіў” яго на палатне. У выніку атрымалася багатая калекцыя цікавых твораў, дзе кожны аўтар праявіў сваё індывідуальнае бачанне, творчы падыход і тэхнічнае майстэрства.
Адрас: г. Мінск, вул.К.Маркса, 12
Тэлефон: 327–43–22
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея