Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



31.07.2018 - Візіт дэлегацыі Літоўскай Рэспублікі ў Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці

  • 01.08.2018

31 ліпеня 2018 года Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці - філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь - у рамках праекта "Сувязі культурнай спадчыны Агінскіх на шляху Беларусі і Літвы" наведала дэлегацыя Літоўскай Рэспублікі. У склад дэлегацыі ўваходзілі кіраўнікі музеяў Літвы, а таксама прадстаўнікі навучальных устаноў і сферы бізнесу. Для ўдзельнікаў праекта была праведзена экскурсія па экспазіцыі Музея.