Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Свята роднай ежы «Ўсё Сваё»

  • 12.08.2018

У нядзелю, 12 жніўня а 13–й гадзіне, у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея (вул. Карла Маркса, 12) пройдзе трэцяе свята роднай ежы «Ўсё Сваё».

У гэты раз на свята запрасілі сапраўдных маладых, якія будуць святкаваць сваё вяселле ў беларускіх традыцыях разам з усімі гасцямі свята. Вяселле правядзе фальклорны гурт "Варгін": госці ўбачаць асноўныя абрады, навучацца танцаваць народныя танцы, будуць разам спяваць і гуляць. Частаваць на вяселлі будуць фермеры і гастраэнтузіясты, якія прывязуць хлеба на заквасцы, мёд, казіныя і каровіныя сыры, натуральныя прысмакі і пірагі, халодныя і гарачыя супы, квас жывога браджэння і многае іншае.

Гасцей свята просяць паклапаціцца аб чысціні нашай краіны і ўзяць з сабой шматразовы посуд і экалагічныя сумачкі для пакупак.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. Карла Маркса, 12

Тэл .: 327–43–22