Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Вялікі Слоўнікавы Буккросінг!

  • 01.09.2018

Дарагія сябры! Новы тэматычны кнігаабмен!

У Дзень ведаў Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь аб'яўляе адкрыццё новага кнігазбору для буккросінга.

На гэты раз мы збіраем слоўнікі і даведнікі. Будзе выдатна, калі кнігаабмен дапаможа пашырыць нашы веды і павялічыць слоўнікавы запас, а кагосьці натхніць на вывучэнне новай мовы!

Мы будзем рады бачыць кнігі на замежнай мове, а таксама любыя слоўнікі і даведнікі, год нараджэння не важны. Кнігі будуць збірацца да 26 верасня і пушчаны ў кнігаабарот у Еўрапейскі дзень моў.

У падзяку ўсім удзельнікам тэматычнага буккросінга музей прапануе ўваходныя квіткі па льготнай цане 1 руб.

Зразумела, Вы можаце прыносіць і абменьваць любыя кнігі.