Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Прэзентацыя канцэпцыі аднаўлення будынка Ашмянскай сінагогі

  • 25.09.2018

Прэзентацыя канцэпцыі аднаўлення будынка былой ашмянскай сінагогі, распрацаванай калектывам Беларускага камітэта ІКАМОС, адбудзецца 25 верасня ў 12.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь па адрасе Мінск, вул. К. Маркса, 12, зала №14.

Мерапрыемства з’яўляецца завяршэннем праекта «Распрацоўка канцэпцыі аднаўлення будынка Ашмянскай сінагогі з арыентацыяй на інтарэсы мясцовай супольнасці», які рэалізоўваўся Беларускім камітэтам ІКАМОС пры ўдзеле Ашмянскага краязнаўчага музея і літоўскіх спецыялістаў. За перыяд з мая 2018 года ў межах гэтага працэса ўжо былі праведзеныя наступныя мерапрыемствы: семінар у Вільні для прадстаўнікоў выканаўчай улады Гродзенскай вобласці і Ашмянскага раёна, а таксама актыўных членаў мясцовай супольнасці Ашмян; семінар у Ашмянах на базе мясцовага краязнаўчага музея з удзелам вядучых літоўскіх экспертаў; азнаямляльная паездка па адноўленых сінагогах у Літве для беларускіх рэстаўратараў і дзеячаў культуры; семінар у Ашмянах па вызначэнні перспектыўных функцый будынка былой сінагогі зыходзячы з актуальных і перспектыўных патрэбаў горада.

Пад час прэзентацыі будзе прадстаўлена кансалідаванае экспертнае бачанне будучыні будынка і яго прылеглай тэрыторыі.