Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Мерапрыемствы ў рамках выставы “Майстры Манпарнаса з беларускіх мястэчак”

  • 22.09.2018

Дарагія сябры! У рамках мастацкай выставы «Майстры Манпарнаса з беларускіх мястэчак» прадугледжана шырокая адукацыйная праграма. Кожныя выхадныя будуць праходзіць лекцыі, паказы дакументальных фільмаў, куратарскія экскурсіі. Не прапусціце магчымасць убачыць работы знакамітых беларускіх мастакоў Парыжскай школы! Праграма мерапрыемстваў наступная:

22 верасня (субота) у 14.00 – Паказ дакументальнага фільма з цыкла «Мастакі Парыжскай школы. Ураджэнцы Беларусі».

Уладзімір Рыгоравіч Шчасны. Лекцыя аб Парыжскай школе як аб культурнай з'яве.

23 верасня (нядзеля) у 14.00 – Надзея Усава, лекцыя пра творчасць Восіпа Любіча «Па–за гульнёй: Восіп Любіч».

Паказ дакументальнага фільма з цыкла «Мастакі Парыжскай школы. Ураджэнцы Беларусі»

23 верасня (нядзеля) у 17.00 – Ала Зміева, куратарская экскурсія па выставе.

Сачыце за абнаўленнямі. Наперадзе шмат усяго цікавага!