Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"Слоўнікавы" кнігазбор завершаны!

  • 26.09.2018

Дарагія сябры! Наш тэматычны "Слоўнікавы" кнігазбор завершаны!

Сардэчна дзякуем усiх за удзел. За тры тыдні наша палічка падрасла больш чым на сотню асобнікаў і "загаварыла" на розных мовах. Слоўнікі і даведнікі, гісторыя ангельскай літаратуры на англійскай мове і рэцэпты французскай кухні на французскай, цудоўныя альбомы з відамі Мінска мінулых гадоў і шмат іншых дзіўных выданняў ужо гатовыя да новых сустрэч. Спяшайцеся да нас!

Чытайце кнігі, вучыце мовы, хадзіце ў музеі! Новы тэматычны кнігаабмен ўжо хутка!