Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава “Пырхаючыя кветкі”

  • 29.09.2018

З 29 верасня па 2 снежня 2018 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом–музей I з'езда РСДРП” будзе працаваць выстава “Пырхаючыя кветкі”, на якой будзе прадстаўлена энтамалагічная калекцыя.

У свеце вядома 165000 відаў матылькоў. Гэта насякомыя, якія не выклікаюць у чалавека ні страху, ні агіды – настолькі чаруюць і натхняюць нас іх лёгкасць і шматколернасць.

Экспанаты выставы “Пырхаючыя кветкі” здзіўляюць яркасцю фарбаў, разнастайнасцю і вытанчанасцю формаў. Тут сабраныя дзённыя і начныя матылькі, насельнікі трапічных лясоў і палярнай тундры, гіганты і карлікі, самыя вядомыя і нядаўна адкрытыя віды, ядавітыя матылькі і матылькі–вандроўнікі, самыя рэдкія і самыя дарагія, матылькі–сімвалы і матылькі–талісманы ...

Наведвальнікі змогуць “пабываць” практычна на ўсіх кантынентах Зямлі: уявіць сябе падарожнікам у джунглях Новай Гвінеі, дзе пражываюць велізарныя матылькі–ветразі, а таксама ў трапічных лясах Амазоніі – асяродку існавання раскошных, зіхатлівых металічным бляскам морфы, у Паўднёвай Амерыцы і Азіі, дзе дзівяць сваёй прыгажосцю матылі каліга, на ніжнім баку крылаў якіх добра бачны малюнак у выглядзе савінай галавы, апалонія і жаўтушкі з азіяцкіх высакагор'яў, якія падымаюцца на вышыню больш за 4,5 км, або вядомыя ўсім з дзяцінства махаоны, што засялілі амаль усю зону Еўразіі.

Выстава арыентавана на шырокае кола наведвальнікаў, накіравана на распаўсюджванне біялагічных ведаў, захаванне відавой разнастайнасці гэтай малавядомай часткі прыроды.

Дом–музей I з'езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п–т Незалежнасці, 31А

Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных

Тэл. для даведак: 290–68–47

www.domusmuseum.histmuseum.by

www.facebook.com/domusmuseum

www.vk.com/domusmuseum