Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Увага! Выстава "Срэбнае стагоддзе ювеліраў Расіі" працуе па 07.11.2018!

  • 05.11.2018

Дарагія наведвальнікі! Засталося ўсяго 3 дні, каб наведаць выставу «Срэбнае стагоддзе ювеліраў Расіі» ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Калекцыя са збору Дзяржаўнага гістарычнага музея (Масква) паказвае важную частку рускай культуры – залатая і срэбная справа, якая перажыла ў 2–й палове ХІХ – пачатку ХХ ст. час росквіту, радыкальных стылёвых пераменаў. Спяшайцеся пабачыць шэдэўры ювелірнага мастацтва, бо іншай магчымасці можа і ня быць!