Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Акцыя «Шчаслівыя гадзіны»

  • 14.11.2018

Дарагія сябры!

На выставе "Мастацтва шакаладу" з 14 па 30 лістапада наступаюць шчаслівыя гадзіны. Калі Вы прыйдзеце да нас у будні дзень з 11.00 да 13.00, то зможаце атрымаць два білета па кошце аднаго. Галоўнае, не забыцца назваць пароль «шчаслівыя гадзіны», інакш прапанова не спрацуе. Не прапусціце свой шчаслівы час, калі ў сырым і шэрым лістападзе можна з задавальненнем акунуцца ў цёплы, яркі, духмяны свет шакаладу. Запрашайце сваіх родных, блізкіх, каханых. Чакаем вас!