Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Падвядзенне вынікаў конкурсу фатаграфій і відэаролікаў «Мы сваёй Беларуссю ганарымся!»

  • 27.11.2018

27 лістапада 2018 года ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці пры ўдзеле высокіх гасцей – кіраўнікоў устаноў культуры і адукацыі, грамадскіх арганізацый, прадстаўнікоў СМІ – пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Мы Сваёй Беларуссю Ганарымся!».

У рамках Года малой радзімы ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці – філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь – з 1 ліпеня да 30 верасня 2018 года праводзіўся Адкрыты конкурс фатаграфій і відэаролікаў «Мы Сваёй Беларуссю Ганарымся!». Мэта конкурсу – далучэнне беларусаў да гісторыка–культурнай спадчыны і сучасным дасягненням сваёй малой радзімы.

Дадзены праект быў арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу выступілі Белтэлерадыёкампанія, Выдавецкі дом «Звязда», радыёстанцыя «Минская волна», інфармацыйнае агенцтва «Минск–новости», газета «Знамя Юности».

На конкурс было даслана больш за 380 фатаграфій і відэаролікаў. Геаграфія ўдзельнікаў вельмі шырокая: аграгарадкі, буйныя гарады і невялікія сялібы Беларусі.

Работы ўдзельнікаў адкрытага конкурсу фатаграфій і відэаролікаў «Мы Сваёй Беларуссю Ганарымся!» ацэньвала прафесійнае журы ў складзе міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча, дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» Паўла Сухарукава, лаўрэатаў Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча, дырэктара Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 24» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Мартыненка, фотамастака Юрыя Іванова і іншых.

У рамках падвядзення вынікаў конкурсу ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці будзе арганізавана фотавыстава работ удзельнікаў, якія атрымалі найвышэйшыя балы па выніках галасавання журы; таксама будуць прадэманстраваны відэаролікі аўтараў–пераможцаў.

Стваральнікі лепшых работ Адкрытага конкурсу фатаграфій і відэаролікаў «Мы Сваёй Беларуссю Ганарымся!» будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.

Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці

Адрас: г. Мінск, вул.К.Маркса, 38, 4 пад'езд

Тэлефон для даведак: 8 (017) 327 46 11