Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Рэспубліканскі семінар “Музейна–выставачныя мерапрыемствы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь па асвятленні юбілейных падзей, прысвечаных Першай сусветнай вайне”

  • 18.12.2018

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь 18 снежня 2018 г. правёў рэспубліканскі семінар “Музейна–выставачныя мерапрыемствы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь па асвятленні юбілейных падзей, прысвечаных Першай сусветнай вайне” на базе філіяла “Музей гісторыі беларускага кіно”.

На семінары былі закрануты пытанні дзяржаўна–прыватнага супрацоўніцтва ў музейнай сферы на прыкладзе цыкла культурных акцый да стагоддзя падзеяў Першай сусветнай вайны.

Пра досвед супрацоўніцтва з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь распавяла PR–менеджар SOOO Game Stream А.В. Козуб. Яна расказала пра стварэнне гістарычнай анімацыі для музейнай прасторы на прыкладзе дзейнасці кампаніі Wargaming.

Навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея А.А. Лесін зрабіў даклад пра выкарыстанне новай выставачнай прасторы для паказу падзей Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. Намеснік дырэктара А.В. Храмы распавёў пра планаванне і рэалізацыю цыкла выставачных мерапрыемстваў, прысвечаных адзначэнню стагоддзя Першай сусветнай вайны, якія адбываліся ў гістарычным музеі на працягу чатырох год.

Завяршыў семінар старшыня праўлення культурна–гістарычнага фонда памяці Першай сусветнай вайны “Крок” А.У. Аралін, які расказаў пра гістарычную рэканструкцыю падзей Першай сусветнай вайны і стварэнне адпаведнай сувенірнай прадукцыі.