Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Правядзенне рэспубліканскага семінара «Музей будучыні: ўкараненне перадавых інфармацыйных тэхналогій у музейную справу»

  • 14.12.2018

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь 14 снежня 2018 г. правёў рэспубліканскі семінар «Музей будучыні: ўкараненне перадавых інфармацыйных тэхналогій у музейную справу» на базе філіяла "Музей гісторыі беларускага кіно". Семінар наведалі прадстаўнікі музейнай сферы не толькі з рэспубліканскіх і абласных музеяў, але таксама і з раённых устаноў культуры.

Значная ўвага была ўдзелена вопыту мадэрнізацыі сайта Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь. Інавацыйныя метады рэнавацыі сайта і сістэмы каталога, а таксама наступныя перспектывы яго развіцця былі прадстаўлены распрацоўшчыкам – дырэктарам ТАА «Прас» Н.А. Тамашэвічам. Загадчык сектара забеспячэння Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь А.А. Балабаеў падрабязна распавёў аб рушлівым этапе развіцця дзяржаўнага каталога і адказаў на праблемныя пытанні ад захавальнікаў фондаў музеяў.

На семінары былі закрануты пытанні інтэрактыўных тэхналогій у музейным паказе, а таксама замежны вопыт выкарыстання дыгітальных сродкаў у музейнай сферы. У прыватнасці, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь А.В. Храмы распавёў пра інтэрактыўныя тэхналогіі экспазіцыйнага паказу на прыкладзе гістарычнага музея, а навуковы супрацоўнік А.А. Лесін зрабіў даклад пра асаблівасці экспазіцыйнай дзейнасці ў вядучых музеях Аўстраліі.