Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



05.02.2019 - Мерапрыемства, прысвечанае 200–годдзю з дня нараджэння Станіслава Манюшкі

  • 05.02.2019

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры сумесна з творчым аб’яднаннем «Беларуская капэла» і ансамблем «Вытокі» запрашае на мерапрыемствы да 200–годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі!

Выбітны кампазітар, аўтар першай беларускамоўнай оперы «Ідылія» («Сялянка», 1852), аперэт і балетаў, стваральнік польскай нацыянальнай оперы, класік вакальнай лірыкі нарадзіўся 5 мая 1819 г. у сядзібе Убель на Міншчыне, правёў свае маладыя гады ў Мінску. Тут адбыліся яго першыя тэатральна–музычныя пастаноўкі, у салонах мінскай інтэлігенцыі ХІХ ст. гучала яго музыка, натхнёная беларускім фальклорам. Пазней Станіслаў Манюшка працаваў у Вільні арганістам касцёла Святога Яна. Потым пераехаў у Варшаву, дзе стаў класікам польскай оперы, стварыўшы 15 опер, у тым ліку славутую «Гальку« («Halka», 1848). Важнасць асобы кампазітара цяжка пераацаніць для культуры трох краін – Беларусі, Польшчы і Літвы.

На працягу 2019 г. 5–га чысла кожнага месяца ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры будуць праходзіць мерапрыемствы, прысвечаныя 200–годдзю з дня нараджэння Станіслава Манюшкі.

У праграме:

• эксклюзіўная праграма «Кола Манюшкі» ансамбля «Вытокі»;

• экскурсія па экспазіцыі «Жыццё і творчасць кампазітара Станіслава Манюшкі».

Пачатак а 17–й гадзіне. Уваход – 5 рублёў.

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

Адрас: г. Мінск, зав. Музычны, 5

Без выхадных з 10:00 да 17:30

тэл. 220–26–67

theatre.histmuseum.by

#dommasonay