Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава “Таямнічы свет пад мікраскопам”

  • 21.02.2019

З 21 лютага па 7 ліпеня 2019 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом–музей I з'езда РСДРП” будзе праходзіць навукова–папулярная інтэрактыўная выстава “Таямнічы свет пад мікраскопам”.

На некалькі месяцаў выставачная зала музея пераўтворыцца ў сапраўдную біялабараторыю, дзе наведвальнікі змогуць зазірнуць узброеным вокам у невядомае жыццё паўсядзённых рэчаў і дзякуючы 30–ці сучасным мікраскопам навучыцца ўспрымаць свет вакол сябе зусім інакш.

На нашай выставе Вы зможаце:


  • на свае вочы ўбачыць, з чаго складаецца пяро птушкі, лускавінка рыбы, чалавечы волас, эпітэлій і г.д.;
  • параўнаць пад шматразовым павелічэннем кроў чалавека і кроў жабы;
  • паглядзець скрозь магутныя лінзы на звыклыя крышталі цукру, солі, грыбы, цвіль і г.д.

Таксама, Вашай увазе будуць прадстаўлены разнастайныя калекцыі гербарыяў і насякомых.

Экспазіцыя–лабараторыя “Таямнічы свет пад мікраскопам” будзе аднолькава цікавая для ўсіх узростаў: маленькіх дзяцей, школьнікаў, студэнтаў і дарослых.

Акрамя таго, выстава дапаможа Вам акунуцца ў гісторыю натуралістыкі, бо першаму мікраскопу, які вынайшаў Галілеа Галілей, у гэтым годзе спаўняецца 410 гадоў! А вядомы айчынны біяфізік, лекар і даследчык Якуб Наркевіч–Ёдка роўна 150 гадоў таму адкрыў для сябе гэты займальны свет навукі.

Не прамініце магчымасць адчуць сябе сапраўдным навукоўцам і ў простай і пазнавальнай форме дакрануцца да свету навукі і гісторыі!

Чакаем Вас!

Дзеці дашкольнага ўзросту дапускаюцца на выставу толькі ў суправаджэнні дарослых!

Дом–музей I з’езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п–т Незалежнасці, 31А

Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных

Тэл. для даведак: 290–68–47

www.domusmuseum.histmuseum.by

www.facebook.com/domusmuseum

www.vk.com/domusmuseum