Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Любоўны буккросінг!

  • 14.02.2019

Дарагія сябры! Вось ужо год, як мы разам ладзім тэматычныя кнігазборы. За гэты час Вы атрымалі 4 кніжных заданні і прынеслі амаль тысячу кніг на нашу палічку. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь дзякуе ўсім удзельнікам і запрашае жадаючых далучыцца да кнігаабмену ў 2019 годзе.

Напярэдадні Міжнароднага дня дарэння кніг і Дня ўсіх закаханых мы падрыхтавалі для Вас новае кніжнае заданне.

На гэты раз збіраем кнігі пра каханне. Гэтыя гісторыі могуць быць аб рамантычнай любові, пра каханне бацькоў да дзяцей, пра каханне да прыроды і мастацтва, пра любоў да роднай зямлі, пра каханне да кніг... Важна толькі адно: каханне ў гэтых гісторыях павінна быць самым сапраўдным! У падзяку за ўдзел мы з любоўю дорым Вам бясплатны білет на нашу экспазіцыю.

Прыносьце кнігі, якімі хочаце падзяліцца, з 14 лютага па 4 сакавіка ў кабінет №20.

Любіце адзін аднаго, кнігі і музей!

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: Мінск, вул. Карла Маркса, 12

Тэлефон для даведак: 8 (017) 327 43 22