Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава «Жывыя пявучыя птушкі»

  • 12.04.2019

12 красавіка 2019 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей прыроды і экалогіі» (г. Мінск, Траецкае прадмесце, вул. Багдановіча, 9 А) адкрываецца выстава «Жывыя пявучыя птушкі» (прыватная калекцыя, г. Маладзечна).

На ёй будуць прадстаўлены больш за 40 відаў палявых і лясных пявучых птушак. Магчыма, вам ўпершыню ўдасца пачуць, як спявае амялушак, і ўбачыць, чым чорны дрозд адрозніваецца ад свайго пявучага субрата. Чачоткі і аўсянкі, чыжы і дубаносы, зелянушкі і палявыя жаўруки, многія іншыя чакаюць вас.

Выстава будзе цікавая як дарослым, так і дзецям.

Кошт уваходнага білета: для дарослых – 4,5 руб.; для пенсіянераў – 2,5 руб.; дзіцячы – 2,5 руб.

бясплатны ўваход дзецям да 3–х гадоў, удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, воінам–інтэрнацыяналістам, ваеннаслужачым тэрміновай службы, інвалідам I і II груп, дзецям–сіротам і дзецям без апекі бацькоў, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах, а таксама школах–інтэрнатах.

Выставу можна наведаць з 12 красавіка па 4 жніўня 2019 г.

г. Мінск, вул. Багдановіча, 9 А

Музей працуе: з 10.00 да 18.00

Каса працуе: з 10.00 да 17.30

Без выхадных.

Тэлефоны для даведак: (017) 327 06 33; 237 46 94

www.pryroda.histmuseum.by