Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"У ВАЙНЫ НЕ ЖАНОЧЫ ТВАР". Паказ дакументальных фільмаў у Музеі гісторыі беларускага кіно

  • 02.05.2019

Дню Перамогі прысвячаецца!

3 мая (пятніца) у 15–00 і 18–30

5 мая (нядзеля) у 12–00

6 мая (серада) у 15–00

7 мая (аўторак) у 15–00

8 мая (серада) у 12–00, 15–00 і 17–00

"У ВАЙНЫ НЕ ЖАНОЧЫ ТВАР".

СССР («Беларусьфільм"), 1981 – 1984, ч/б, 122 мін.

Сцэн. Святлана Алексіевіч, Віктар Дашук. Рэж. Віктар Дашук.

Прысвечаны Дню Перамогі спецыяльны паказ унікальнага цыкла дакументальных фільмаў–споведзяў студыі "Летапіс" к/с "Беларусьфільм", а менавіта: "Гэта была не я" (1981, 20 мін.), "Страляць хацела" (1982, 16 мін.), "Раніца цьмяная" (1982, 25 мін.), "Я сустрэў вас" (1982, 10 мін.), "Калі народзіцца дзяўчынка" (1983, 10 мін.), "Тады я не плакала" (1984, 14 мін.), "Міласэрнасць" (1984, 19 мін.). Цыкл прадстаўляе жаночы погляд на вайну праз лёсы канкрэтных удзельніц Вялікай Айчыннай. Асновай карціны сталі каля 500 магнітафонных запісаў гутарак Святланы Алексіевіч, якія пазней былі выдадзеныя аднайменнай кнігай (1984). Адкрытыя ўспаміны гераінь, якія перажылі вайну перамяжоўваюцца выразнымі дакументальнымі кадрамі...

Дзяржпрэмія СССР В. Дашуку (1985); "Срэбны голуб" на МКФ дакументальнага і анімацыйнага кіно ў Лейпцыгу (1983).

Месца дэманстрацыі – кіназала Музея гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Тэл. (017) 327 10 75