16 мая 2019 г. а 17–й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі «Позірк з глыбіні стагоддзяў», прысвечанай навуковай дзейнасці выбітнага беларускага антраполага Ігара Усеваладавіча Чаквіна.
Антрапалогія, што ў перакладзе са старажытнагрэчаскай мовы азначае «навука пра чалавека», знаходзячыся на стыку гуманітарных і прыродазнаўчых навук, вывучае паходжанне, развіццё і існаванне чалавека ва ўсіх аспектах – ад фізічнага да культурнага.
І.У. Чаквін (1954 – 2012) зрабіў неацэнны ўнёсак у развіццё беларускай антрапалогіі, этналогіі і гісторыі, правёўшы шматлікія даследаванні па этнічнай гісторыі беларусаў і іншых славянскіх народаў. Акрамя тэарэтычнай працы, І.У. Чаквін праславіўся як аўтар антрапалагічных рэканструкцый фізічнага аблічча жыхароў Беларусі X – XVIII стст.
Антрапалагічная рэканструкцыя аблічча на краніялагічнай аснове, або аднаўленне твару па чэрапу, ля вытокаў якой у Беларусі стаяў І.У. Чаквін, з'яўляецца адным з прыкладных метадаў антрапалогіі. Гэты метад дазваляе аднавіць аблічча чалавека, па вонкавых даных чэрапа – рэльефу, структуры і г.д. Гэта робіць магчымым праводзіць параўнанне фізічнага тыпу людзей, якія жылі ў розныя эпохі.
Экспазіцыя «Позірк з глыбіні стагоддзяў» з'яўляецца адным з рэдкіх выставачных праектаў у нашай краіне на антрапалагічную тэматыку. Прадстаўленыя ў экспазіцыі бюсты – плён рэканструкцыі аблічча як мастацтва, навукі і рамяства. Углядаючыся ў твары мінулага, кожны з наведвальнікаў знойдзе сучаснасць.
На выставе дэманструюцца прадметы з калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Гісторыка–культурнага музея–запаведніка «Заслаўе» і Талачынскага гісторыка–краязнаўчага музея.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Мінск, вул. К.Маркса, 12
Тэл.: 327–43–22
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея