Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



03.05.2019 - Адкрыццё выставы “Сава Сіўко (1888–1978). Фатограф Любчанскага краю” ў Навагрудскім гістарычна–краязнаўчым музеі

  • 03.05.2019

3 мая 2019 г. у Навагрудскім гістарычна–краязнаўчым музеі (г. Навагрудак, вул.Гродзенская, 2) ўрачыста адкрылася выстава “Сава Сіўко (1888–1978). Фатограф Любчанскага краю”. На адкрыцці прысутнічалі шмат зацікаўленых і ўлюблёных у свой Край людзей. Куратар выставы Надзея Саўчанка распавяла пра адкрыццё фотаархіва, пра новыя знаходкі і планы. Галоўны рэдактар праграмы “Навагрудскія навіны” Ірына Ходар, якая на фота Саввы Сіўко пазнала сваіх родных – дзядулю Міхаіла Давідчыка і бабулю Феафанію, распавяла прысутным пра свае ўражанні ад выставы, пра тое, як праз дзесяцігоддзі яна нечакана сустрэлась на фатаграфіях Савы Сіўко з сваімі продкамі. Выстава ў музеі будзе працаваць да канца месяца.

Наступны горад, які ў чэрвені прымае выставачную эстафету, будзе Віцебск.

А у ліпені выстава адправіцца непасрэдна ў месца, адкуль паходзіць найбольшая колькасць фотаздымкаў Савы Сіўко – у Любчу.

Адкрывае выставу дырэктар Навагрудскага гісторычна-краязнаўчага музея Ганна Туровіч


Падчас выступлення галоўнага рэдактара праграмы “Навагрудскія навіны”, тэлевядучай “Ново-ТВ” Ірыны Ходар

Знакаміты народны майстар Навагрудскай выцінанкі-выбіванкі Наталля Клімко з мужам Міхаілам, сваякі Івана Ігнатавіча Камара