Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



18.05.2019 - Х рэгіянальны фестываль “Гальшанскі замак”

  • 19.05.2019

18 мая 2019 года ў а/г Гальшаны Ашмянскага раёна адбыўся Х рэгіянальны фестываль “Гальшанскі замак”.

На фэсце была прадстаўлена і выстава стэрэа–выяў “Куншты маляваныя. Адзін дзень з жыцця Сапегаў” (вытворцы праекта – “VKL3D”, “Майстэрня ўражанняў” і прадпрыемства “Stereomir”), якая да апошняга моманту экспанавалася ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Гэта выстава з серыі малюнкаў, якія распавядаюць аб жыцці беларускай шляхты ў XVII стагоддзі. Яе сцэнар заснаваны на рэальных падзеях нашай гісторыі – знаёмстве і пачатку рамана маршалка слонімскага Юрыя Трызны з Рэгінай, сястрой Паўла Стэфана Сапегі. На выявах можна ўбачыць Гальшанскі замак, чый выгляд быў адноўлены на пачатак XVII стагоддзя, час яго найбольшага росквіту.