Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Творчая сустрэча з Верай Савінай

  • 21.08.2015

У межах праекта "Зачараванне" ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пройдуць сустрэчы з легендамі беларускага творчага Алімпу.


Праект "Зачараванне" складаецца з працаў, прысвечаных прыгажосці беларускай прыроды і яе ўзаемасувязі з тонкім вобразам жанчыны. У ім узялі ўдзел каля сарака мадэляў агенцтва "Тамара". Цесная ўзаемасувязь квітнеючай жаночай прыгажосці і непаўторнасці беларускай прыроды – галоўная тэма арт-праекта "Зачараванне".


25 жніўня ў 18.30 адбудзецца творчая сустрэча з Верай Савінай – тэлежурналістам, кінасцэнарыстам і аўтарам каля 30 дакументальных фільмаў. З 1977 па 1985 гады Вера Савіна з'яўлялася рэдактарам тэатральнага аддзела літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання. Была аўтарам і рэдактарам творчых партрэтаў мастакоў, пісьменнікаў, кінематаграфістаў, акцёраў, такіх, як Андрэй Міронаў, Міхаіл Ульянаў, Андрэй Вазнясенскі, Расціслаў і Алег Янкоўскія, Алег Табакоў, Анатоль Папанаў, Юрый Якаўлеў і многія іншыя.

У 1988-89 гадах была пазаштатным карэспандэнтам тэлепраграмы "Взгляд" на Цэнтральным тэлебачанні ў Маскве. З пачатку 1990-х гадоў ёю напісаны сцэнарыі каля трыццаці дакументальных фільмаў. У 1992 годзе - член журы фестывалю тэлевізійных праграм у Канах (Францыя) "FIPA" - секцыя "Падзеі ў грамадстве і вялікія рэпартажы". Таксама займаецца арганізацыяй культурных праектаў і мастацкіх выстаў.  


Квіткі на мерапрыемства ўжо ў продажы.

Кошт - 20 000 рублёў.