Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Творчая сустрэча з Аляксандрам Ксянзовым

  • 28.08.2015

1 верасня а 18.30 ў межах выставы "Зачараванне" адбудзецца творчая сустрэча з Аляксандрам Ксяндзовым – жывапісцам, партрэтыстам, аўтарам тэматычных карцін. Аляксандр - член Беларускага саюза мастакоў. Выкладае ў Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў, прафесар кафедры жывапісу Grand-Prix - II міжнароднага сімпозіума ім. М. Шагала(1997г.). Узнагароды:медаль Беларускага саюза мастакоў "За заслугі ў выяўленчым мастацтве", медаль імя Ф. Скарыны. Працы Аляксандра Ксянзова знаходзяцца ў калекцыях вядомых музеяў свету і прыватных калекцыях: Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, г.Мінск; Траццякоўская галерэя, г.Масква; Галерэя М-АРТ, Марыбор, Славенія; "Дойче Банк-", Лейпцыг, ФРГ; Галерэя "Anixis", Бадэн, Швейцарыя; Прыватная калекцыя барона фон Тобля, Цюрых, Щвейцарыя; У прыватных калекцыях - Англіі, Швейцарыі, Кітая, Італіі, Галандыі, Францыі, Харватыі, Літвы.