Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Фотавыстава “Гарызонты падзей”

  • 11.07.2019

11 ліпеня ў 17.00 у філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом–музей I з'езда РСДРП” пачне працу персанальная фотавыстава Уладзіслава Руты “Гарызонты падзей”.

Падарожжы дораць нам эмоцыі, якія мы потым доўга смакуем і падаўжаем ва ўспамінах за ўтульнымі размовамі або перагортваючы альбом з фотаздымкамі. Мы расцягваем гэтыя эмоцыі на доўгія зімовыя вечары, пакуль зноў не адправімся ў шлях, рухомыя унутраным клічам, глыбінным парывам адкрываць для сябе новы свет.

Прыгоды дораць нам радасць, бо радасць, у рэшце рэшт, і ёсць мэта жыцця. І менавіта фотаздымак дапамагае нам не забыцца тыя чароўныя імгненні ад знаёмства з нязведаным, робячы нас першаадкрывальнікамі новых гарызонтаў і вобразаў.

Знайсці кампазіцыю лягчэй, рамачна выразаўшы яе з акружэння, але паглядзіце – гармонія вакол нас! Варта толькі паглядзець шырэй. Фотапанарамы – гэта інтэлектуальны акцэнт у інтэр'еры, які будзе не толькі трымаць плоскасць сцяны, але і напоўніць прастору вобразамі мінулых і будучых падарожжаў.

На выставе можна будзе ўбачыць унікальныя аўтарскія працы, панарамныя здымкі гарадоў Аргенціны, Германіі, ЗША, а таксама партрэтныя, пейзажныя фота.

Выстава працуе да 17 ліпеня.

Афіцыйнае адкрыццё для СМІ 11 ліпеня ў 17.00

Дом–музей I з'езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п–т Незалежнасці, 31а

Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных

Тэл. для даведак: 290–68–47

www.domusmuseum.histmuseum.by

www.facebook.com/domusmuseum

www.vk.com/domusmuseum