Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Мастацкая выстава «Дотык»

  • 01.08.2019

1 жніўня 2019 г. а 17–й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы «Дотык» Віктара Барабанцава і Леаніда Гоманава.

Выстава членаў Беларускага саюза мастакоў Віктара Барабанцава і Леаніда Гоманава “Дотык” распавядае аб прыгажосці зямлі. На ёй будуць прадстаўлены краявіды Беларусі, Расіі, Нарвегіі, Фінляндыі, Ізраіля, Чарнагорыі, Іспаніі і іншых краін. Чаму розныя краіны? Таму што толькі палоска мяжы пазделяе нас. Мы дыхаем адным паветрам, п’ем ваду адной зямлі, у нас адзіныя Сонца, Луна і зоркі. Тэхнагенныя катастрофы і войны знішчаюць прыгажосць прыроды і ўсё жывое навокал.

Чаму “Дотык”? Таму што к цудоўнаму нельга ставіцца груба і агрэсіўна, можно толькі датыкнуцца!

Барабанцаў Віктар Кірылавіч нарадзіўся ў 1947 г. у г. Гомель. У 1968 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1978 г. – Беларускі дзяржаўны тэатральна–мастацкі інстытут (зараз Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, лаурэат прэміі “За духоўнае адраджэнне”. Заслужаны дзеяч мастатцтваў Рэспублікі Беларусь.

Гоманаў Леанід Міхайлавіч нарадзіўся ў 1947 г. у г. Слаўгарад Магілёўскай вобласці. У 1974 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К.Глебава. У 1991 г. – Беларускі дзяржаўны тэатральна–мастацкі інстытут. Узнагароджаны медалямі “За заслугі” ІІ ступені, “Дабрачынец” і “Ва імя жыцця на зямлі” Міжнароднага дабрачынага фонда “Мецэнат стагоддзя”. Член–карэспандэнт Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтваў (г.Масква).