14 жніўня а 17–й гадзіне ў Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця мастацкай выставы Рэспубліканскага конкурсу «Трыенале маладых мастакоў», які ўпершыню праходзіў у Беларусі у 2019 г.
Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Беларускі саюз мастакоў.
Мэта конкурсу – шырокая папулярызацыя мастацкіх дасягненняў маладых беларускіх аўтараў і заахвочванне іх дзейнасці. У праекце прынялі ўдзел аўтары твораў выяўленчага мастацтва ва ўсіх відах, жанрах і мастацкіх тэхніках, выпускнікі, студэнты і навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.
Конкурс праводзіўся па намінацыях «Скульптура», «Жывапіс», «Графіка», «Манументальнае і манументальна–дэкаратыўнае мастацтва», «Дэкаратыўна–прыкладное мастацтва», «Навацыя (арт–праект, інсталяцыя)», «Мастацтвазнаўства і мастацкая крытыка», «Куратарскі праект у сферы выяўленчага мастацтва».
Экспазіцыю выставы складуць лепшыя творы, адзначаныя адборачнай камісіяй, а ў рамках працы экспазіцыі журы вызначыць лаўрэатаў у кожнай намінацыі. Наведвальнікі выставы таксама змогуць аддаць свае галасы за ўпадабаную працу і вызначыць лаўрэатаў у намінацыі «Глядацкая сімпатыя».
Кантактныя тэлефоны:
+375 29 853–75–98 (Сапоцька Павел Міхайлавіч, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, кіраўнік Дырэкцыі конкурсу);
+375 29 159–78–21 (Аўчыннікава Дар'я Максімаўна, загадчык інфармацыйна–выставачнага аддзела).
Выстава будзе працаваць да 25 жніўня.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея