Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"ВЯРЦІНСКІ. САМОТНЫ ВАНДРОЎНІК"

  • 01.09.2019

“ВЯРЦІНСКІ. САМОТНЫ ВАНДРОЎНІК” эксклюзіўны прэм'ерны паказ у Мінску дакументальнага фільма Святланы Астрацовой да 130–годдзя з дня нараджэння легендарнага артыста, паэта і кампазітара.

Кумір мільёнаў, родапачынальнік аўтарскай песні Аляксандр Вярцінскі ўжо пры жыцці набыў сусветную славу і прызнанне. Яму апладзіравалі захопленыя сучаснікі, яго шануюць удзячныя нашчадкі. Шаляпін называў Вярцінскага «вялікім апавядальнікам зямлі рускай».

«Вярцінскі. Самотны вандроўнік» – гэта дакументальны фільм–роздум пра лёс і асобу Аляксандра Вярцінскага і эпасе Сярэбранага стагоддзя, увасабленнем якога ён з'яўляўся.

У жыцці Вярцінскага дзіўным чынам злучыліся некалькі зусім розных біяграфій... "Спявак дэкадансу", "Валацуга і артыст", "Чалавек у фраку ў Краіне Саветаў" – так называюцца тры часткі фільма, якія апавядаюць пра розныя перыяды яго біяграфіі. Кожную з частак прадстаўляе апавядальнік: першую – паэт, эсэіст, радыёвядучы Дзмітрый Вадзеннікаў, другую – культавы музыкант, народны артыст Расіі Андрэй Макарэвіч, трэцюю – пісьменнік і гісторык Эдвард Радзінскі. Аснову сюжэта фільма складае аповед пра неардынарны лёс артыста, у аснову сцэнару ляглі ўспаміны і малавядомыя лісты самога Вярцінскага.

У карціне нямала новых фактаў з жыцця артыста, дадзены цікавыя і неардынарныя трактоўкі падзей яго біяграфіі. Унікальныя хранікальныя кадры, фатаграфіі з музея Вялікай Айчыннай вайны, Літаратурнага музея, асабістых архіваў, а таксама архіваў Парыжа і Шанхая прадстаўлены публіцы ўпершыню. Рэдкая хроніка перамяжоўваецца з паэтычнымі натурнымі здымкамі месцаў, звязаных з імем Вярцінскага ў Расіі, Францыі і Украіне.

Сцэнарыстам і рэжысёрам фільма стала Святлана Астрацова – аўтар стужак «Купец на ўсе часы. Віртуальны музей Сяргея Дзягілева» (пра знакамітага імпрэсарыа пачатку ХХ стагоддзя) і «Клас» (пра гісторыю рускага балета).

Кінакампанія «Вішнёвы сад» (Расія), 2019, 52 мін.

Тэкст чытае Андрэй Анкудзінаў.

Паказы ажыццяўляюцца ў кіназале Музея гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4) у рамках праекта “Восень з Вярцінскім” па наступнаму раскладу:

1 верасня (нядзеля) у 15, 16–30 і 18–00

3, 10, 17, 24 верасня (аўторак) у 15–00 і 18–00

5, 12, 19, 26 верасня (чацвер) у 15–00 і 18–00

7, 14, 21, 28 верасня (субота) у 16–00

8, 15, 22, 29 верасня (нядзеля) у 16–00

Кошт квітка – 5 руб. Адкрыты папярэдні продаж.

Даведкі па тэлефонам 327–10–75, 8029 627–10–75