Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Беларуская культура праз прызму часоў"

  • 11.09.2019

Гасцёўня Уладзіслава Галубка прадстаўляе выставу "Беларуская культура праз прызму часоў".

Што мы ўяўляем, калі чуем словазлучэнне "беларускія традыцыі"? З прыходам новых тэндэнцый, развіццём тэхналагічнага прагрэсу, відавочна нешта неактуальнае і не сучаснае. У лепшым выпадку, асацыяцыі вядуць да візуалізацыі «чаркі і скваркі», у горшым, да нечага абстрактнага.

Звяртаючыся да нашай спрадвечнай культуры і традыцый, мы наўрад ці зможам сабраць па крупінках веды і вобразы, якія звязваюць нас і нашых продкаў. Перацяканне, запазычанне культурных традыцый і абясцэньванне сваіх, даніна трэндам і модзе, прывяло да выцяснення гістарычнай значнасці многіх рэчаў.

Экспанаты, прадстаўленыя на выставе «Беларуская культура праз прызму часоў", гэта сумесная праца творчага і сямейнага саюза Таццяны і Івана Гарбачэўскіх.

Пачыналася ўсё банальна проста ... Аўтарам трапіў у рукі кавалак ільнянога палатна, які быў вытканы на аўтэнтычным ручным станку. Ён перавярнуў іх уяўленне аб "палатне" і аб беларускіх народных традыцыях. Паўстала жаданне не нацягваць яго на раму і маляваць на ім алеем, а апрануць гэты кавалак матэрыялу ў прыгожае апраўленне, павесіць на сцяну і любавацца, бо ён сам па сабе ўжо з'яўляўся паўнавартасным асобнікам і арт аб'ектам. Падобныя асацыяцыі паўсталі і пры дэталёвым знаёмстве з народнымі інструментамі, зробленымі з трыснёга.

Менавіта гэтая, здавалася б, выпадковая сустрэча з самабытнай беларускай культурай, у наступстве і наштурхнула на ідэю стварэння выставы, якая будзе спалучаць у сабе аўтэнтычныя традыцыі і сучаснасць.

Мэта выставы: даць магчымасць прадставіць і паказаць наведвальнікам, што магло б адбыцца, калі б спрадвечныя нацыянальныя традыцыі і прадметы побыту развіваліся "рука аб руку" з ноу – хау. Бо прыгажосць нашых прыродных матэрыялаў магла б мець шырокае прымяненне ва ўжытку і стаць вельмі годным прадметам інтэр'еру.

На экспазіцыі прадстаўлены беларускі лён і нацыянальныя інструменты ручной працы, прыродныя матэрыялы і інсталяцыі з іх, карціны на палатне ў розных стылях і многае іншае.

Гасцёўня Уладзіслава Галубка

Адрас: г. Мінск, вул. Старавіленская, 14

Без выхадных: з 10.00 да 17.30

Тэл. для даведак: (017) 243 –74–03