Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава твораў мастака Яўгена Ждана і яго вучня Аляксандра Рашэтнікава "Грані натхнення"

  • 01.11.2014

З 15 снежня 2014 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь працуе выстава твораў мастака Яўгена Ждана і яго вучня Аляксандра Рашэтнікава "Грані натхнення".

Яўген Ждан – Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, першы лаўрэат прэміі "За духоўнае адраджэнне” Рэспублікі Беларусь, уладальнік ордэна Францыска Скарыны. Ён з’яўляецца яркім прадстаўніком сучаснага выяўленчага і тэатральнага мастацтва краіны, неад’емнай часткай беларускай культуры.