Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка «Сімвалы Беларусі ў мадэлях»

  • 18.10.2019

18 кастрычніка а 17–й гадзіне ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Сімвалы Беларусі ў мадэлях».

На выставе будуць прадстаўлены касцюмы аўтарства Ніны Кавальчук (Масква).

Ніна Кавальчук – член Саюза мастакоў Расіі, Саюза абстракцыяністаў Расіі, Саюза мастакоў народнага мастацтва, член Міжнароднай федэрацыі мастакоў–графікаў расійскага аддзялення ЮНЕСКА, акадэмік – дзейсны член Акадэміі народнага мастацтва Расіі. Удзельніца каля 40 калектыўных выставак у Маскве, узнагароджана дыпломамі і падзячнымі граматамі за арганізацыю і ўдзел у выстаўках, у тым ліку на знакамітай Малой Грузінскай.

Значныя персанальныя выстаўкі мастачкі праходзілі ў Хамераўскім цэнтры (Цэнтр міжнароднага гандлю на Чырвонай Прэсні, Масква), у Англіі (Кембрыдж), Жэневе (прыватная галерэя «Schtuk»), Музеі «Садовае кальцо» (Масква), Музеі Сярэбранага веку (Масква).

У 2018 годзе ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Ніна Кавальчук сумесна з Андрэем Сазонавым прадставіла сваю калекцыю абстрактных карцін–мадэляў «Фантастычная Масоника». Гэта не першы сумесны праект мастакоў – у 2017 годзе з поспехам прайшла сумесная выстаўка Ніны Кавальчук, Андрэя Сазонава і Іскандэра Ілязава «Высокая мода і карціны».

У наведвальнікаў музея будзе ўнікальная магчымасць ацаніць работы Ніны Кавальчук ў дынаміцы: падчас адкрыцця выстаўкі адбудзецца дэфіле.

Выстаўка дэманструецца з 18 кастрычніка па 10 лістапада.

г. Мінск, зав. Музычны, 5

Без выхадных з 10:00 да 17:30

тэл. 220–26–67

theatre.histmuseum.by