Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава “Баўхаўс. Белы горад Тэль-Авіва”

  • 29.10.2019

З 29 кастрычніка па 12 лістапада 2019 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрыта выстава “Баўхаўс. Белы горад Тэль–Авіва” Ізраільскага культурнага цэнтра “Натыў” пры Пасольстве Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь.

У 2019 годзе ва ўсім свеце адзначаюць 100–гадовы юбілей Вышэйшай школы будаўніцтва і мастацкага канструявання Баўхаўс, заснаванай у нямецкім горадзе Веймаре ў 1919 годзе. Архітэктары, якія сабраліся там, абвясцілі нараджэнне новага кірунку – стварэнне новага будынка будучага. На змену архітэктурным стылям мінулых эпох з іх празмернасцю архітэктурных элементаў прыйдзе мэтазгоднасць, функцыянальнасць і зручнасць, якія і ёсць прыгажосць у эпоху электрычнасці, параходаў і аэрапланаў, з пункту гледжання заснавальнікаў школы і новага стылю.

Баўхаўс – самая прыкметная з'ява ў дызайне і архітэктуры XX стагоддзя. Эфект ад яго прысутнасці апынуўся настолькі магутным, што прынцыпы школы і стылю распаўсюдзіліся па ўсім свеце і сталі асноватворнымі ў мадэрнізму. Калі ў 1933 годзе Школа пала пад націскам нацысцкага ўрада Германіі, настаўнікі і вучні Баўхаўс працягнулі сваю справу ў іншых краінах.

Сваё паўнавартаснае ўвасабленне ідэі баўхаўс знайшлі ў Тэль–Авіве, куды ў 30–я гады прыехалі архітэктары школы Баўхаўс. Горад быў яшчэ новы, імкліва рос, патрабавалася новае жыллё і грамадскія будынкі. І Тэль–Авіў апынуўся ідэальным месцам для ўвасаблення мары Веймарскіх канструктывістаў. За шэсць гадоў быў узведзены асноўны корпус пабудоў у стылі баўхаўс – больш за тры тысячы будынкаў. Сёння Тэль–Авіў вядомы сваім архітэктурным ансамблем у стылі баўхаўс. Гэта самы маштабны ажыццёўлены праект у гэтым архітэктурным кірунку.

Задача ўнікальнага выставачнага праекта “Баўхаўс. Белы горад Тэль–Авіва” – пазнаёміць шырокую аўдыторыю з ізраільскім мадэрнізмам 1930–1940–х гадоў, спадчынай традыцыі Баўхаўс. Адна з найбольш значных “калекцый” такойархітэктуры – квартал Белы горад у Тэль–Авіве – несумнеўны горадабудаўнічы цуд. У 2003 годзе ЮНЕСКА ўнесла Белы горад у спіс аб'ектаў Сусветнай культурнай спадчыны за “выбітны прыклад новага горадабудаўніцтва і архітэктуры пачатку XX стагоддзя”. За апошнія гады раён зведаў маштабную рэканструкцыю, у выніку якой былі прыведзены ў парадак дзясяткі будынкаў.

Спецыялісты Цэнтра Баўхаўс адабралі для экспазіцыі найбольш характэрныя прыклады рэканструкцыі. На фотаздымках можна бачыць, у якім стане знаходзіліся падахоўныя ЮНЕСКА будынкі і як яны змяніліся ў выніку праведзенай рэканструкцыі. Экспазіцыя дэманструе ўсю складанасць праграмы па захаванню архітэктурнай спадчыны горада і яго ўключэнні ў сучасны кантэкст.

Адрас музея: г. Мінск, вул. К. Маркса, 12.

Музей працуе штодзённа з 11.00 да 19.00.

Тэлефон 8 (017) 327 43 22