З 24 снежня ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры пачынае працу выстаўка дзіцячай творчасці «Калядныя замалёўкі–2019».
Калі калядна–навагодні настрой яшчэ не зусім трывала ўвайшоў у Ваша жыццё – спяшайцеся на выстаўку дзіцячай творчасці “Калядныя замалёўкі–2019”. Яна працуе з 24 снежня 2019 года па 10 студзеня 2020 года ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.
Выстаўка арганізавана па выніках аднайменнага конкурсу “Калядныя замалёўкі–2019” на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна–прыкладнога мастацтва і праводзіцца ўжо дзявяты год запар. Штогод таленавітыя навучэнцы мінскіх школ і мастацкіх аб’яднанняў прадстаўляюць звыш ста арыгінальных, сапраўды мастацкіх конкурсных работ з дзіцячым бачаннем Калядаў і Раства.
Наведванне выстаўкі гарантавана напоўніць Вас радасцю, творчым натхненнем і асабліва гонарам, што нашы дзеці – лепшыя ў свеце.
Прыходзьце і атрымлівайце асалоду!
Урачыстае адкрыццё выстаўкі і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу адбудзецца 24 снежня а 12–й гадзіне.