Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Міжнародная навуковая канферэнцыя “Экспедыцыя працягласцю ў жыццё. Актуальныя пытанні археалогіі і нумізматыкі Беларусі і сумежных рэгіёнаў”

  • 16.01.2020

З 16 па 18 студзеня 2020 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь будзе праходзіць міжнародная навуковая канферэнцыя “Экспедыцыя працягласцю ў жыццё. Актуальныя пытанні археалогіі і нумізматыкі Беларусі і сумежных рэгіёнаў”.

Канферэнцыя прысвечана памяці археолага і нумізмата Аляксандра Мікалаевіча Плавінскага (1952–2019 гг.). Асноўнымі накірункамі працы канферэнцыі з’яўляюцца праблемы даследавання пахавальных помнікаў эпохі Сярэднявечча, пытанні вывучэння нумізматыкі Беларусі і суседніх краін, археалогія жалезнага веку, пытанні вывучэння старажытнарускіх гарадоў.

Падчас працы канферэнцыі будзе заслухана больш за 110 дакладаў, аўтары якіх прадстаўляюць дзевяць краін (Беларусь, Расія, Украіна, Польшча, Літва, Швецыя, Германія, Францыя, Канада). Варта адзначыць, што канферэнцыя “Экспедыцыя працягласцю ў жыццё” стане самым прадстаўнічым па колькасці ўдзельнікаў навуковым форумам, прысвечаным пытанням сярэднявечнай археалогіі і нумізматыкі ў гісторыі айчыннай археалагічнай навукі.

З 13 студзеня па 2 снежня ў галерэі музея будзе праходзіць фотавыстава “Экспедыцыя працягласцю ў жыццё”, на якой будуць прадэманстрававаны фотаздымкі, звязаныя з жыццёвым і навуковым шляхам Аляксандра Мікалаевіча Плавінскага.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

г. Мінск, вул. К. Маркса, 12

Урачыстае адкрыццё канферэнцыі: 16.01.2020, 10.30

Канферэнцыя працуе 16.01–18.01.2020, з 11.00 да 19.00

Тэл. 327 48 22, 327 43 22