Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Уручэнне прэміі за лепшую сцэнаграфію прэм’ернага спектакля тэатральнага сезона 2018–2019

  • 27.03.2020

27 сакавіка 2020 г. а 15-й гадзіне адбудзецца ўручэнне прэміі імя заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі І.М.Ушакова за лепшую сцэнаграфію прэм’ернага спектакля тэатральнага сезона 2018–2019.

Іван Міхайлавіч Ушакоў – знакаміты беларускі мастак-сцэнограф, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Яго творчасць – яскравая старонка ў развіцці беларускага тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва. За час сваёй творчай дзейнасці ён аформіў звыш 40 спектакляў.

Па ініцыятыве ўдавы мастака Зоі Данілаўны Ушаковай сумесна з Музеем гісторыі тэатральнай і музычнай культуры і грамадскім аб’яднаннем «Беларускі фонд культуры» у 2000 годзе была заснавана штогадовая прэмія імя І.М.Ушакова.

У гэтым годзе ўдзел у конкурсе прынялі 6 тэатраў. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прадставіў сцэнаграфію Кацярыны Шымановіч і Сяргея Ашухі да спектакля “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” пав. Яна Баршчэўскага. Новы драматычны тэатр г. Мінска прадставіла Малашэнка Лідзія са спектаклем “З жыцця выкапняў” Ф. Стропеля. Прынялі ўдзел таксама Тэатр-студыя кінаакцёра са спектаклем “Мяшаныя пачуцці” (“Смешанные чувства”) Р. Баэра (мастак Ігар Хруцкі) і Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр з балетам “Жызэль” (мастак Ілля Падкапаеў). Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прадставіў Андрэй Жыгура са спектаклем “Скрыпкі часам вядуць да вар’яцтва” Ф. Саган. А Беларускі тэатр “Лялька” паказаў сцэнаграфію Дзмітрыя Гаралевіча да спектакля “Лялькі Ціма Талера” пав. Д. Круса.

Адрас: г. Мінск (Верхні горад),

Музычны завулак, 5

Тэлефон для даведак 220-26-67

theatre.histmuseum.by

#dommasonay