26 сакавіка 2020 года а 15-й гадзіне ў Музеі гісторыі беларускага кіно –філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь адбудзецца творчая сустрэча кінематаграфістаў і аматараў кіно, прысвечаная юбілею класіка беларускага кіно Уладзіміра Уладзіміравіча Корш–Сабліна (29.03.1900 – 06.07.1974).
Паходзячы са старадаўняга дваранскага роду Сабліных (па бацькавай лініі) і сям'і знакамітага тэатральнага антрэпрэнёра Фёдара Корша (па матчынай лініі), Уладзімір Корш–Саблін прысвяціў амаль усё сваё жыццё беларускаму кінематографу і атрымаў званне народнага артыста СССР. Ён паставіў шырока вядомыя фільмы «Першы ўзвод», «Шукальнікі шчасця», «Маё каханне», «Канстанцін Заслонаў», «Чырвонае лісце», «Першыя выпрабаванні», «Масква – Генуя», «Крушэнне імперыі». Як летапісец эпохі У. Корш–Саблін адлюстраваў у сваіх кінастужках ключавыя падзеі ХХ стагоддзя – першую і Другую сусветныя вайны, падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Яго спадчына заслугоўвае ўвагі і як адкрыццё экранных талентаў Барыса Бабачкіна, Лідзіі Смірновай, Ісака Дунаеўскага, Расціслава Янкоўскага і многіх іншых.
У 2024 годзе беларускі кінематограф будзе адзначаць сваё 100–годдзе. Напярэдадні гэтай знамянальнай даты важна аб’ектыўна асэнсаваць вехі развіцця айчыннага кіно, вопыт майстроў і перспектыўныя напрамкі.
Арганізатарамі творчай сустрэчы выступаюць Нацыянальны гістарычны музей Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальная кiнастудыя «Беларусьфiльм», Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Беларускі саюз кінематаграфістаў.
У праграме творчага вечара – прадстаўленне рэдкіх матэрыялаў і дакументаў з жыцця і творчай біяграфіі У. Корш–Сабліна, выступленні кінематаграфістаў, паказ дакументальнага фільма "Паўстагоддзя ў кіно" (рэжысёр У. Цэслюк, 1971 г., 20 хв.).
Месца правядзення: кіназала філіяла “Музей гісторыі беларускага кіно” (г. Мінск, вул. Свярдлова, 4; тэл. 327–10–75, +37529 627–10–75).
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея