Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"Музей дзецям з velcom"

  • 15.10.2015

20 кастрычніка а 14.00 ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя беспрэцэндэнтных для Беларусі культурна-адукацыйных праектаў, прызначаных прыстасаваць музейную прастору да дзіцячай аўдыторыі. Акцыя пад назвай "Музей дзецям з velcom" будзе ўключаць урачыстае адкрыццё інтэрактыўнай музейна-пазнавальнай прасторы, дэманстрацыю мадэрнізаванай залі "Жывая археалогія" і прэзентацыю першага ў краіне дзіцячага гістарычнага часопіса "Музейныя вандроўкі". Праект быў рэалізаваны з ініцыятывы і пры падтрымцы Унітарнага прадпрыемства "velcom".

Пашыраць педагагічныя магчымасці заляў шматфункцыянальныя інтэрактыўныя панэлі і лазарны праектар, набытыя і ўсталяваныя ў залях дзякуючы фінансавай падтрымкі кампаніі velcom. З іх дапамогай дзеці падчас заняткаў атрымаюць магчымасць праглядаць адукацыйныя ролікі і прэзентацыі, выконваць заданні на замацаванне матэрыялу.

У межах мерапрыемстваў "Музей дзецям з velcom" важнае месца будзе займаць прэзентацыя электроннай версіі першага нумара музейнага часопіса "Музейныя вандроўкі", які ў забаўляльнай форме раскрывае маленькім чытачам самыя цікавыя моманты з гісторыі Беларусі. Расповед у перыядычным выданні будзе грунтавацца на экспанатах са збору Нацыянальнага гістарычнага музея – самага шматлікага і багатага сярод музеяў краіны.