Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Упершыню анлайн: у прамым эфіры VOKA пакажуць «Ноч музеяў» у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь

  • 16.05.2020

Упершыню ў Беларусі штогадовая міжнародная акцыя «Ноч музеяў» пройдзе ў анлайн-фармаце. Спецыяльна да гэтай падзеі, якая адбудзецца 16 траўня, Нацыянальны гістарычны музей, відэасэрвіс VOKA і каманда рок-фолк оперы «Чарадзей» адаптавалі музычны спектакль для паказу ў прамым эфіры. Бясплатная трансляцыя пачнецца а 21.00 і будзе даступная для ўсіх жадаючых у любым пункце свету.

Рок-фолк опера «Чарадзей» напісаная беларускім кампазітарам, сцэнарыстам і прадзюсарам Раманам Арловым па матывах летапісных крыніц, у якіх згадваецца легендарны полацкі князь Усяслаў Чарадзей. Прэм'ера адбылася ў 2016 годзе ў Белдзяржфілармоніі, затым спектакль быў паказаны каля дзесяці разоў на іншых сцэнічных пляцоўках і ў розных версіях.

Для першай анлайн-праграмы «Ноч музеяў» у гістарычным падабраныя асобныя нумары з рок-фолк оперы «Чарадзей», якія прагучаць у акустычным выкананні. Разам з галоўнай гераіняй – багіняй Марай (салістка гурта "У нескладовае" Кацярына Пацюс) – гледачы VOKA ў прамым эфіры адправяцца на пошукі Усяслава Чарадзея (саліст ансамбля «Купалінка» Антон Чырвiнскi), сустрэнуцца з яго ўнучкай Ефрасінняй Полацкай, князем Мікалаем Радзівілам Чорным і іншымі знакавымі фігурамі.

Прамы эфір 16 мая будзе даступны ў мабільным дадатку VOKA або на сайце voka.tv з любой прылады і ў сетцы любога аператара Беларусі і іншых краін свету без аўтарызацыі. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу стаць удзельнікам першай у Беларусі «Ночы музеяў» у анлайн-фармаце і ўбачыць усё, што адбываецца ў выставачных залах, з розных ракурсаў, нават знаходзячыся ў сябе дома.