Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выставачны праект «Рарытэты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь»

  • 02.06.2020

У пачатку чэрвеня ў Мінску стартуе выставачны праект «Рарытэты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь» на агароджы Парка культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў па праспекце Незалежнасці ў Мінску.

Выставачны праект “Рарытэты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь” дэманструе нацыянальны гісторыка–культурны здабытак Беларусі. Выстава складаецца з 70 банераў, на якіх прадстаўлены каштоўнасці з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: манеты, зброя, нацыянальны касцюм, прадметы рэлігійнага культу, творы выяўленчага мастацтва, народныя промыслы і рамёствы, кнігі, каштоўныя металы, узнагароды, музычныя інструменты і многае іншае .

У стварэнні дадзенай выставы прымаюць удзел усе 5 філіялаў Нацыянальнага гістарычнага музея (Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Музей гісторыі беларускага кіно, Дом–музей I з'езда РСДРП, Музей прыроды і экалогіі), што дазваляе раскрыць багацце і ўнікальнасць беларускай спадчыны.

Выстава, якая прадстаўляе Беларусь як сучасную развітую еўрапейскую дзяржаву, што годна займае сваё месца ў міжнароднай супольнасці, з'яўляецца сапраўдным даведнікам па айчыннай гісторыі скрозь стагоддзі.

Усе банеры маюць суправаджальную тэкставую інфармацыю на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Праект рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Генеральны партнёр праекта – ААТ «АСБ Беларусбанк».

Аўтары праекта – Алег Лукашэвіч, Аляксандр Аляксееў, Алег Ладзісаў, Дар'я Аўчыннікава.