НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ЗАПРАШАЕ ВАС!
Увесь ліпень 2020 года Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытутам імя А.Д.Сахарава БДУ і Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту праводзяць археалагічны валанцёрскі летнік “Наўры-2020”!
Мы ізноў запрашаем вас “Адкапаць Беларусь разам!”.
У палявым сезоне 2020 года працягваюцца даследаванні некропаля крывічоў Наўры ІІ, які знаходзіцца каля в.Наўры Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Чакаем кожнага з вас у наўранскім лесе!
ТЭРМІНЫ: ліпень 2020 (удзел мінімум ад 3 дзён).
ШТО МЫ КАПАЕМ: некропаль крывічоў Наўры ІІ (Х – першая палова ХІ стст.).
МЕСЦА: в.Наўры Мядзельскага раёна Мінскай вобласці (120 км ад г.Мінска).
ПАЖАДАНА МЕЦЬ УЛАСНЫ ДЫВАНОК І СПАЛЬНІК!
З ПЫТАННЯМІ І ПРАПАНОВАМІ ЗВЯРТАЦЦА ДА:
Вікторыя Тарасевіч
навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі, нумізматыкі і зброі
Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь
кандыдат гістарычных навук, дацэнт,загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных навук і ўстойлівага развіцця Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава БДУ