1 ліпеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (вул. Карла Маркса, 12) адбудзецца адкрыццё новай экспазіцыі "Старонкі гісторыі ДТСААФ", прысвечанай гісторыі стварэння і дзейнасці арганізацыі.
Сумесны праект Рэспубліканскага дзяржаўна–грамадскага аб'яднання "ДТСААФ" і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь апавядае пра гісторыю стварэння Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту, яго працы ад часу заснавання да сённяшніх дзён. У аснову экспазіцыі пакладзены матэрыялы Цэнтральнага савета ДТСААФ, Рэспубліканскага Дома ДТСААФ, фондавых калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Экспазіцыя раскрывае шэраг тэм, прысвечаных зараджэнню першых ваенна–навуковых таварыстваў і стварэнню прадвесніка ДТСААФ – Таварыства садзейнічання абароне, авіяцыйнаму і хімічнаму будаўніцтву (Асаавіяхім), яго дзейнасці ў перадваенны перыяд, подзвігу выхаванцаў абароннага таварыства ў гады Вялікай Айчыннай вайны, значнай ролі ў вырашэнні задач па размініраванні на вызваленай ад нямецка–фашысцкіх захопнікаў тэрыторыі Беларусі.
Значная частка паказу адведзена сённяшняму дню ДТСААФ, якое актыўна працуе над выкананнем задач, пастаўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Гэта развіццё тэхнічных, авіяцыйных, ваенна–прыкладных відаў спорту і тэхнічнай творчасці моладзі, садзейнічанне патрыятычнаму выхаванню грамадзян Рэспублікі Беларусь, навучанне прафесіях, якія маюць ваенна–прыкладное значэнне, і многае іншае.
У экспазіцыю ўвайшлі дакументы, фатаграфіі, якія распавядаюць гісторыю абароннага таварыства; узнагароды, асабістыя рэчы кіраўнікоў і членаў ДТСААФ, чые імёны ўпісаны ў гісторыю нашай краіны, а таксама кніжныя выданні, сімволіка грамадства, прадметы ваеннай тэматыкі і многае іншае.
Экспазіцыя адрасавана самай шырокай аўдыторыі, але перш за ўсё – школьнікам, моладзі дапрызыўнага ўзросту з мэтай яе падрыхтоўкі да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
У цырымоніі прымуць удзел прадстаўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнага Савета ДТСААФ.
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея