Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Фотавыстава “ГРУНВАЛЬД. СЁННЯ”

  • 15.07.2020

15 ліпеня 2020 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае працу фотавыстава, пасвечаная 610-годдзю з дня Грунвальдскай бітвы “ГРУНВАЛЬД. СЁННЯ”.

Грунвальдская бітва (15 ліпеня 1410 года) стала вырашаючай бітвай у ходзе “Вялікай вайны” 1409-1411 гг. злучаных сіл Польскай Кароны і Вялікага княства Літоўскага супраць Тэўтонскага ордэна рыцараў-крыжаносцаў. Дадзеная бітва лічыцца адной з буйнейшых на працягу ўсёй эпохі Сярэднявечча. Перамога менавіта ў гэтай вайне зрабіла Вялікае княства Літоўскае адной з магутнейшых дзяржаў Сярэднявечнай Еўропы.

Ідэя фотавыставы “ГРУНВАЛЬД. СЁННЯ” – адлюстраванне ўздзеяння гістарычнай памяці ў сучасным грамадстве на культуру праз ваенна-гістарычную рэканструкцыю перыяду XII—XVI ст. Рэалізацыя дадзенай ідэі – экспанаванне фотаматэрыялаў беларускіх і замежных гістарычных фестываляў, буйнейшымі з якіх з’яўляюцца фестываль “Наш Грунвальд” у Беларусі і “Дні Грунвальда” у Польшчы. Праект суправаджаецца дадатковай інфармацыяй і будзе даступны для тых, хто наведвае музей віртуальна.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

г. Мінск, вул. К. Маркса, 12

Тэл. 327 48 22, 327 43 22