12 жніўня ў 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Гістарычная рэканструкцыя. Дакраніся да мінулага».
Ваенна-гістарычная рэканструкцыя выклікае цікавасць у шматлікіх людзей:яна папулярная не толькі сярод аматараў гісторыі, але і тых, каго прывабліваюць яркія відовішча. Штогод летнія ваенна-гістарычныя фестывалі збіраюць на сваіх пляцоўках мноства наведвальнікаў. Тым не менш гэта не заўсёды дае магчымасць разгледзець рыштунак энтузіястаў, аднаўляючых гістарычныя эпохі, і ацаніць іх майстэрства. Выстава ў Нацыянальным гістарычным музеі з’яўляецца своеасаблівым бэкстэйджэм рэканструкцыі, яна дазваляе дэталёва разгледзець даспехі, а таксама пазнаёміцца з кавальскай справай. Адзначаны выставачны праект не столькі пра зброю і рыцарскія даспехі, колькі пра любоў да гісторыі і яе ўвасабленне.
Усе даспехі, якія прадстаўлены на выставе, выраблены па гістарычных узорах і здольны ажыццяўляць сваю функцыю – абараняць уладальніка. Важнымі штрыхамі экспазіцыі таксама стануць дакладна рэканструяваныя макеты ўзбраення, якія дапамогуць прасачыць за развіццём еўрапейскай ваеннай справы ў перыяд з XIVі да канца XVII стагоддзя. Наведвальнікі музея ўбачаць, як выглядалі рыцары Вялікага Княства Літоўскага падчас Грунвальдскай бітвы і даведаюцца аб тым, што́ абараняла ад ворагаў воінаў Анастасіі Слуцкай і крылатых гусараў Стэфана Баторыя.
Выставачны праект рэканструюе і працэс вырабу рыштунка. Кавадла, мяхі, кавальскі горан, абцугі, долата, молаты – усё гэта будзе аб’яднана ў стылізаванай «кавальскай майстэрні». Дадзеныя інструменты выраблены па аўтэнтычных крыніцах розных эпох, узнаўляючы эвалюцыю кавальскага рамяства на беларускіх землях. Частка даспехаў-экспанатаў была выраблена менавіта пры дапамозе названых інструментаў.
Экспанаты, прадстаўленыя на выставе, створаны рэканструктарам Юрыем Усціновічам і кавалём Дзмітрыем Андрэевым.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
г. Мінск, вул. К. Маркса, 12
штодня з 11.00 да 19.00
тэл.: 365 48 27, 374 83 22
histmuseum.by
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея