Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Круглы стол «Металургія ў гістарычнай рэканструкцыі»

  • 02.10.2020

Шаноўныя калегі!

2 кастрычніка 2020 года Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае Вас прыняць удзел у круглым стале «Металургія ў гістарычнай рэканструкцыі» ў рамках работы выставы «Гістарычная рэканструкцыя. Дакраніся да мінулага».

Да абмеркавання прапануюцца наступныя пытанні:

1. Даследаванне старажытнага металу і тэхналогій яго здабывання праз сучасныя метады.

2. Рэканструкцыя на аснове археалагічных і пісьмовых крыніц тэхналогій металаапрацоўкі як спосаб іх даследавання.

3. Прымяненне сучасных ведаў аб тэхналогіі металаў у айчыннай гістарычнай навуцы.

Да ўдзелу запрашаюцца:

гісторыкі, металургі, рэканструктары, музеяведы, рэстаўратары і ўсе зацікаўленыя спецыялісты

Рэгламент выступленняў:

даклады – да 15 хвілін

Для ўдзелу неабходна да 25 верасня 2020 года выслаць заяўку на электронны адрас: histbelmus@gmail.com (прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы / навучання і пасада, назва даклада, кантактныя тэлефоны).

Мовы выступленняў: беларуская, руская

Месца і час правядзення круглага стала:

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12

2 кастрычніка 2020 г.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў: 10:30, пачатак работы: 11:00

Тел.: +375 17 374-83-22