Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава ў рамках праекта «Рарытэты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь»

  • 16.10.2020

16 кастрычніка а 12-й гадзіне ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. Карла Маркса, 12) адкрываецца выстава ў рамках праекта «Рарытэты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь», генеральным партнёрам якога з’яўляецца ААТ «АСБ Беларусбанк».

Першая выстава праекта адкрылася ў чэрвені 2020 года на агароджы парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Выставу складалі фотабанеры, якія прадстаўлялі каштоўнасці з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: манеты, зброю, нацыянальны касцюм, прадметы рэлігійнага культу, творы выяўленчага мастацтва, народных промыслаў і рамёстваў, кнігі, каштоўныя металы, узнагароды, музычныя інструменты і шмат чаго іншага. Выстава, што прадставіла Беларусь як сучасную развітую еўрапейскую дзяржаву, якая з годнасцю займае сваё месца ў міжнароднай супольнасці, стала сапраўдным даведнікам па айчыннай гісторыі скрозь стагоддзі.

У выставачным праекце прынялі ўдзел усе 5 філіялаў Нацыянальнага гістарычнага музея (Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Музей гісторыі беларускага кіно, Дом-музей I з’езда РСДРП, Музей прыроды і экалогіі), што дазволіла раскрыць багацце і ўнікальнасць беларускай гісторыка-культурнай спадчыны.

Выстава, якая будзе прадстаўлена ў дворыку музея, працягне праект і будзе складацца з 26 банераў з суправаджальнай інфармацыяй на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Куратар выставы – Мірановіч Таццяна Уладзіміраўна (8 017 263-23-71).

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12

Штодня з 11.00 да 19.00

тэл. (017) 374-83-22, 365-48-27