Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Міні-лекцыя «Археалагічная спадчына Язэпа Драздовіча»

  • 12.11.2020

А вы ведалі, што Язэп Драздовіч цікавіўся археалогіяй? Запрашаем вас на міні-лекцыю «Археалагічная спадчына Язэпа Драздовіча», з якой вы даведаецеся пра малавядомы бок жыцця і творчасці мастака.

Лекцыю чытае археолаг, кандыдат гістарычных навук Мікалай Плавінскі!

КАЛІ: 12.11.2020, 18:00

ДЗЕ: Карла Маркса, 12, зал 14

Чакаем усіх цікаўных!