Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава «Эпоха, людзі, жыццё. Прастора мастацтва ХХ стагоддзя»

  • 17.11.2020

17 лістапада 2020 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей гісторыі беларускага кіно» адбудзецца адкрыццё выставы «Эпоха, людзі, жыццё. Прастора мастацтва ХХ стагоддзя» ў рамках праграмы «Спадчына Садружнасці. Традыцыі для будучыні».

Часовая экспазіцыя адкрываецца пры садзейнічанні Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва і Фонду развіцця Усерасійскага музея дэкаратыўна-прыкладнога і народнага мастацтва і падтрымкі творчых ініцыятыў.

Выстава «Эпоха, людзі, жыццё. Прастора мастацтва ХХ стагоддзя» – частка комплекснай праграмы «Спадчына Садружнасці. Традыцыі для будучыні», што рэалізуецца Усерасійскім музеем дэкаратыўнага мастацтва на прасторы СНД з 2015 года.

Аўтары, чые работы адабраны для паказу ў Мінску, ужо вядомыя беларускаму гледачу. На выставе будуць прадстаўлены эскізы тканін, геаметрычныя арнаменты, тэатральныя касцюмы, прадметы ў тэхніцы разьбы і роспісу па дрэве, мастацкае шкло. Экспанаты адлюстроўваюць сувязь традыцый, часу, пакаленняў на прасторы мастацтва XX стагоддзя – ад авангардных плыняў пачатку стагоддзя да радыкальных змен у дызайне і матэрыялах, якія прыйшліся на яго канец. Выстава таксама – наглядны доказ непарыўнай еднасці культур Расіі і Беларусі.

Тэрміны правядзення выставы: 17 лістапада – 10 снежня 2020 года

Музей гісторыі беларускага кіно, г. Мінск, вул. Свярдлова, 4

Тэл. (017) 327-10-75