Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



«БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДУ»

  • 25.11.2020

Персанальная рэтраспектыва да 90 – годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра КАРАТКЕВІЧА (26.11.1930 – 25.07.1984)

25 лістапада (серада) а 15-00 і 18-30

«БЫЎ. ЁСТЬ. БУДУ». «Беларусьфільм», 1988, 50 хв.

Рэж. Юры Цвяткоў.

Хранікальна-дакументальны фільм пра жыццё і творчасць, унікальнасць асобы Уладзіміра Караткевіча.

“КАМУ ЧОРТ ДЗЕТАК КАЛЫША”. “Беларусьфільм” (Студыя анімацыйных фільмаў), 1992, 10 хв.

Рэж. Аляксандр Ленкін.

Анімацыйны фільм паводле твора Караткевіча “Чортаў скарб” пра неверагодны выпадак у жыцці простага беларускага мужыка. “Срэбраны Віцязь” на МКФ “Залаты Віцязь” (г. Ціраспаль, 1994).

«ЛАДДЗЯ РОСПАЧЫ». “Беларусьфільм” (Студыя анімацыйных фільмаў), 1987, 17 хв.

Сцэн. і рэж. Алег Белавусаў. Камп. Яўген Глебаў.

Анімацыйны фільм па матывах аповесці Караткевіча пра лёс небагатага рыцара Гервасія Валіваха, які жыў 400 гадоў таму ў Рагачове, што над Дняпром, і больш за ўсё ў жыцці шанаваў гонар, справядлівасць і волю.

27 лістапада (пятніца) а 15-00 18-30

«ДРУГАЯ ГАЛГОФА ХРЫСТА». Беларусь (“Майстэрня Уладзіміра Бокуна”), 2009, 30 хв.

Рэж. Уладзімір Арлоў.

Дакументальная стужка аб адной з самых загадкавых і трагічных гісторый у савецкім кінематографе і жыцці кінасцэнарыста Караткевіча – гісторыі стварэння фільма “Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка”, які стаў рэкардсменам савецкага кіно па працягласці забароны: перажыўшы 12 варыянтаў-рэдакцый ён 22 гады праляжаў на цэнзурнай "паліцы" і выйшаў на экран пад назвай “Хрыстос прызямліўся ў Гродне” толькі ў 1989 г.

“ХРЫСТОС ПРЫЗЯМЛIЎСЯ Ў ГАРОДНІ”. “Беларусьфільм”, 1968, 82 хв.

Сцэн. Уладзімір Караткевіч. Рэж. Уладзімір Бычкоў (пры ўдзеле Сяргея Скварцова). Камп. Алег Каравайчук. У ролях: Леў Дураў, Ільля Рутберг, Леў Круглы, Аляксей Сьмірноў, Любоў Румянцава, Данатас Баніоніс.

Гістарычная трагікамедыя па раману Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (1966), якую даследчыкі называюць энцыклапедыяй народнага жыцця Беларусі XVII стагодзя, ставяць у адзін шэраг з “Гарганцюа” Франсуа Рабле і “Цілем Уленшпігелем” Шарля де Костэра. Фільм вабіць арыгінальным поглядам стваральнікаў на падзеі XVII стагодзя, напоўнены горкай іроніяй, драматызмам і адначасова гумарам і весялосцю.

28 лістапада (суббота) а 14-30 і 17-00

“ЯК ГЭТА БЫЛО?” Беларусь, 2009, 15 хв.

Фрагмент дакументальнага фільма-рэканструкцыі з шэрагам маналогаў-успамінаў сучаснікаў Караткевіча пра своеасаблівасць экранізацыі аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”.

“ДЗІКАЕ ПАЛЯВАННЕ КАРАЛЯ СТАХА”.“Беларусьфільм”, 1979, 126 хв.

Сцэн. Уладзімір Караткевіч. Рэж. Валерый Рубінчык. Комп. Яўген Глебаў. У ролях: Барыс Плотнікаў, Алена Дзімітрава, Альбэрт Філозаў, Раман Філіпаў, Барыс Хмяльніцкі, Валянціна Шэндрыкава.

Прыпавесць з дэтэктыўнай фабулай аб ліхтугах вучонага-этнографа ў богам забытым кутку Беларусі на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў па матывах аповесці Караткевіча (1964), якая сыходзіць сваімі каранямі ў народныя паданні. Выяўленчы шэраг гэтага сапраўды кінематаграфічнага відовішча стылізаваны пад старадаўнія карціны з іх характэрным каларытам, а музыка – у духу твораў кампазітараў-класікаў. Першы беларускі фільм, які па праве прэтэндуе на лаўры першага савецкага містычнага трылера, быў паказаны на 20 МКФ (!) і на 6 з іх атрымаў узнагароды, а менавіта: Гран-пры на I МКФ дэтэктыўных і таямнічых фільмаў “Містфэст” у Каталіке (Італія, 1980); Спецпрыз журы фільму, прыз “за лепшую жаночую ролю другога плана” В. Шэндрыкавай на Х МКФ фільмаў-жахаў і навуковай фантастыкі ў Парыжы (Францыя, 1980); Спецпрыз журы на IV МКФ ў Манрэалі (Канада, 1980); дыплом фільму на ХІХ МКФ навукова-фантастычных фільмаў у Трыесце (Італія, 1981); Дыплом фільму на МКС “Фільмэкс” у Лос-Анджэлесе (ЗША, 1981); Гран-пры на МКФ містычных і навукова-фантастычных фільмаў “Пасаж-44” у Брусэлі (Бельгія, 1983).

29 лістапада (нядзеля) а 14-30 і 17-00

“ТАЯМНІЧЫЯ ПАДЗЯМЕЛЛІ”. Беларусь (ТАА “Кінадом”), 2009, 27 хв.

Рэж. Вячаслаў Жэрко.

Дакументальная стужка пра асаблівасці тэлеэкранізацыі рамана “Чорны замак Альшанскі”.

“ЧОРНЫ ЗАМАК АЛЬШАНСКІ”. “Беларусьфільм”, 1983 г., 127 мін.

Сцэна. Уладзімір Караткевіч. Рэж. Міхаіл Пташук. Комп. Сяргей Картэс. У ролях: Леанід Маркаў, Віктар Яўграфаў, Рымантэ Крылавічутэ, Эдуард Марцэвіч, Генадзь Гарбук, Стасіс Пятронайціс, Юрый Кацін-Ярцаў.

Гістарычны дэтэктыў па матывах рамана Караткевіча (1979 – 1980) аб пошуках у пасляваенныя гады ў старым радавым замку замураванага ў адной з яго вежаў скарбу багатага і самага магутнага на тэрыторыі Беларусі княжацкага роду, які нечакана прыйшоў у заняпад у пачатку XVII стагоддзя.

2 снежня (серада) а 15-00 і 18-30

“СВЕТ КАРАТКЕВІЧА”. “Беларусьфільм” (студыя “Летапіс”), 2010, 26 хв.

Сцэн. Уладзімір Мароз. Рэж. Яўген Сяцько.

Хранікальна-дакументальны фільм пра лёс і асобу пісьменніка, чалавека і творцы, з шэрагам малавядомых фактаў біяграфіі ва маналогах-ўспамінах даследчыкаў, вучняў, сяброў і калег…

“МАЦІ ЎРАГАНУ”. “Беларусьфільм“ (студыя “Дыалог”) пры ўдзеле к/с “Баррандаў” (Чэхаславакія) і ВА “Саюзкінасервіс”, 1990, 101 хв.

Рэж. Юры Марухін. Камп. Алег Янчанка. У ролях: Аляксандр Гаманюк, Людміла Палякова, Генадзь Гарбук, Аляксандр Філіпенка, Натальля Кішова, Таццяна Мархель, Анатоль Жук, Уладзімір Мішчанчук, Генадзь Аўсяннікаў, Віктар Тарасаў, Іван Мацкевіч, Аляксандр Уладамірскі, Віталь Катавіцкі, Уладзімір Пузыня.

Гістарычная трагедыя па матывах аднайменнай п'есы Караткевіча на матэрыяле Крычаўскага паўстання пачатку 1740-х гадоў. Экранізацыя найбольш складанага для экраннага ўвасаблення твора пісьменніка, якая вабіць вострасюжэтнай фабулай, цікавым выяўленчым рашэннем і батальнымі сцэнамі.

4 снежня (пятніца) а 15-00 і 18-30

“РЫЦАР І СЛУГА БЕЛАРУСІ”. “Белвідэацэнтр”, 1991, 18 хв.

Рэж. Г. Хлабыстаў.

Дакументальны фільм пра жыццёвы шлях класіка беларускай літаратуры.

“СІВАЯ ЛЕГЕНДА”. СССР – Польшча, 1991, 106 хв.

Рэж. Багдан Парэмба. У ролях: Лембіт Ульфсак, Івар Калныньш, Івона Катаржына Паўляк, Ала Мельнікава, Генадзь Гарбук, Аляксандр Цімошкін, Аляксандр Бяспалы, Генадзь Шкуратаў.

Гісторыка-прыгодніцкі фільм з эфектнымі батальнымі сцэнамі па матывах аднайменнай ранняй аповесці Караткевіча, якая аднаўляе часы Рэчы Паспалітай, калі ганаравістыя шляхцічы без канца варагавалі паміж сабой, бессэнсоўнасць чаго падкрэсліваецца трагічнай гісторыяй кахання.

6 снежня (нядзеля) а 15-00 і 17-00

“СВЕТ КАРАТКЕВІЧА”. “Беларусьфільм” (студыя “Летапіс”), 2010, 26 хв.

Сцэн. Уладзімір Мароз. Рэж. Яўген Сяцько.

Хранікальна-дакументальны фільм пра лёс і асобу пісьменніка, чалавека і творцы, з шэрагам малавядомых фактаў біяграфіі ва маналогах-ўспамінах даследчыкаў, вучняў, сяброў і калег…

“СВЕДКІ ВЕЧНАСЦІ”. Мінская студыя навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, 1964, 10 хв.

Сцэн. Уладзімір Караткевіч. Рэж. Аляксандр Забалоцкі.

Дакументальны фільм аб дрэвах-старажылах – захавальніках гістарычнай памяці беларускага народа.

“ПАМЯЦЬ КАМЕНЯ”. Мінская студыя навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, 1966, 20 хв.

Сцэн. Уладзімір Караткевіч. Рэж. Юрый Цвяткоў.

Дакументальны фільм пра помнікі архітэктуры – захавальнікі гістарычнай памяці беларускага народа.

“ПАЛЕСКІЯ КАЛЯДКІ”. “Беларусьфільм” (ТА “Летапіс”), 1972, 17 хв.

Сцэн. Уладзімір Караткевіч, Зінаіда Мажэйка, Ніна Сава. Рэж. Міхаіл Бераў, Уладзімір Цяслюк.

Навукова-папулярны фільм пра святкаванне Каляд з удзелам жыхароў палескіх вёсак Клятная, Тонеж, Моталь, Тышкавічы і Глушкавічы.

“ЛАДДЗЯ РОСПАЧЫ”. “Беларусьфільм” (Студыя анімацыйных фільмаў), 1987, 17 хв.

Сцэн. і рэж. Алег Белавусаў. Камп. Яўген Глебаў.

Анімацыйны фільм па матывах аповесці Караткевіча пра лёс небагатага рыцара Гервасія Валіваха, які жыў 400 гадоў таму ў Рагачове, што над Дняпром, і больш за ўсё ў жыцці шанаваў гонар, справядлівасць і волю.

“АКАФІСТ УЛАДЗІМІРУ”. “Беларусьфільм” (студыя “Летапіс”), 1995, ч/б, 19 хв.

Сцен. Рыгор Бородулін. Рэж. Сяргей Лук'янчыкаў. Камп. Віктар Капыцько.

Хранікальна-дакументальны фільм-спроба вызначыць грамадска-культурнае значэнне асобы Караткевіча і яго творчасці.