Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава ёлачных цацак «У госці да казкі»

  • 05.12.2020

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей I з’езда РСДРП» з 5 снежня 2020 года па 31 студзеня 2021 года будзе праходзіць выстава ёлачных цацак «У госці да казкі».

Казачная калекцыя ёлачных цацак 1940–1980-х гг. дапаможа Вам акунуцца ў атмасферу радасці, прадчування цуду і лёгкай настальгіі па дзяцінстве, якой былі напоўнены беларускія дамы́ мінулага стагоддзя.

На выставе будзе прадстаўлена больш за 700 ёлачных цацак з прыватных збораў бабруйскага калекцыянера Галіны Жук. Наведаўшы выставу, Вы пабачыце не толькі такія ўпрыгожанні, як ёлачныя верхавіны, шары, домікі, грыбочкі, ліхтарыкі, пацеркі, святлафоры, матрошкі, але нават казачных персанажаў, вырабленых у розных тэхніках і з розных матэрыялаў, а ўнікальныя святочныя маскі распавядуць гасцям музея «свае гісторыі».

Вас чакае таксама і другі сімвал свята – святочныя паштоўкі. У мінулым стагоддзі аніводная ўрачыстая дзея не абыходзілася без гэтага артыбута. Якімі былі навагоднія паштоўкі пяцьдзясят год таму і што жадалі адзін аднаму людзі ў той час – Вы зможаце ўбачыць на нашай выставе.

У гэтыя святочныя зімовыя дні не прапусціце магчымасць акунуцца ў атмасферу цудаў і маляўнічай разнастайнасці, якая не толькі пазнаёміць Вас з тым, як упрыгожвалі ялінку ў XX стагоддзі, але і падорыць непаўторнае адчуванне радасці і захаплення.

Дзеці дашкольнага ўзросту наведваюць выставу толькі ў суправаджэнні дарослых!

Дом-музей I з’езда РСДРП

Адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 31а

Штодня з 11.00 да 19.00, каса да 18.30, без выхадных дзён

Тэл. для даведак (017) 290-68-47

www.domusmuseum.histmuseum.by

www.facebook.com/domusmuseum

www.vk.com/domusmuseum