Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Семінар-прэзентацыя паслуг музея для турыстычных кампаній

  • 26.11.2015

27 лістапада 2015 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца семінар-прэзентацыя паслуг музея для турыстычных кампаній, якія працуюць у сферы ўнутранага турызму. Плануецца дэманстрацыя залаў Нацыянальнага гістарычнага музея дапамогай інтэрактыўнай гульні "Не шукаючы, ня знойдзеш". У праграме мерапрыемства - наведванне ўсімі ўпадабанай выставы "Музей ёлачных цацак". Турыстычным кампаніям будзе прадстаўлена ўнікальная музейная прастора для заняткаў з дзецьмі, а таксама культурна-адукацыйны праект "Музей дзецям з Velсom" і першы гістарычны часопіс для дзяцей "Музейныя вандроўкі".

Прэзентацыю сваёй працы з наведвальнікамі правядуць і пяць філіялаў філіялаў музея: Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Музей прыроды і экалогіі, Дом-музей I з'езда РСДРП, Музей музычнай і тэатральнай культуры, Музей гісторыі беларускага кіно.

Арганізатары падрыхтавалі для турыстычных кампаній незвычайныя сюрпрызы і падарункі.